У юбілейным 100-м сезоне ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы пад самы Новы год упершыню адбудзецца два грандыёзных канцэрта з удзелам оперных зорак і сімфанічнага аркестра.
30 і 31 снежня ў вас будзе магчымасць правесці незабыўныя перадсвяточны вечары ў Галоўнай залі першага драматычнага тэатра Беларусі ў суправаджэнні чароўнай музыкі.
Сумесны праект Купалаўскага тэатра і MuzzicDom абяцае наведвальнікам яскравыя ўражанні і эмоцыі, што будзе асабліва прыемна ўсім напярэдадні Новага года. Гэта не звычайны канцэрт – гэта сапраўдны навагодні музычны спектакль. Французская і італьянская опера, музыка з мюзіклаў Бернстайна, арыі з іспанскіх сарсуэл, музыка кіно і нават сімфа-джаз.
Галоўныя дзеючыя асобы навагодніх імпрэз – харызматычны іспанскі тэнар Хесус Альварэс, чароўнае беларускае сапрана Маргарыта Ляўчук, выбітны саксафаніст Віталь Ямуцееў і сімфанічны аркестр MuzzicDom Orchestra на чале з імпазантным дырыжорам Андрэем Галанавым. Не абыйдзецца свята і без любімых купалаўцаў. Рэжысёр імпрэз — Дзмітрый Цішко.
Святочную атмасферу дапоўняць прыгожыя дамы і галантныя кавалеры ў вечаровых строях, густоўныя закускі і напоі, сюрпрызы і падарункі ад арганізатараў.
Канцэрты адбудуцца 30 снежня а 19.00 і 31 снежня а 18.00.
Квіткі: