16+
Рабэр Тама.
Дэтэктыў сямейных адносін на 2-е дзеі
па п’есе «Восем жанчын».
Вялікая сцэна.
Прэм’ера – 28 чэрвеня 2018 года.
Вось яна, мара кожнага (ну, амаль кожнага) мужчыны: калі вакол восем жанчын, і ўсе цябе любяць. Што можа быць лепей? Пачуваеш сябе на сёмым небе ад шчасця. Вядома, у глыбіні душы разумееш, што любоў іх не цалкам бескарыслівая, але ці бывае на свеце абсалютна бескарыслівая любоў?
Жонка, яе сястра, цешча, дзве дачкі, дзве служанкі і родная сястра ахвяры – адносіны паміж імі вельмі і вельмі заблытаныя. Зайздрасць, рэўнасць, старыя крыўды – усяго тут намяшана. Але хто ж з гэтых улюбёных жанчын забіў беднага тату? І галоўнае – навошта?..
Пераклад Пятра ЛАМАНА.
Рэжысёр-пастаноўшчык Уладзімір САВІЦКІ.
Мастак-пастаноўшчык Ларыса РУЛЁВА.
Музычнае афармленне Паўла ЗАХАРАНКІ.
Харэаграфія Дзіяны ЮРЧАНКА.
Працягласць спектакля - 2 гадзіны з антрактам.