logo
Выбрать период
Поиск на карте
Меню

Прэм'ера ''Парашутыст''

Пт 28.03.2025 19:00 - Пт 11.04.2025 21:15
Аляксандр Селін
 
Трагікамедыя на 2-е дзеі
паводле аднайменнай аповесці
 
Пастаноўка заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Вячаслава Грушова
Сцэнаграфія і касцюмы Святланы Макаранка
Музыка і музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовіча
Пластыка і харэаграфія Ульяны Ацясавай
Інсцэніроўка і пераклад інсцэніроўкі Алеся Замкоўскага
Памочнік рэжысёра Святлана Сухадолава
 
Мы жывём у эпоху рызыкі, пастаянна шукаем, як павысіць узровень свайго адрэналіну. Эдвард прафесійна займаецца парашутным спортам. На адным са спаборніцтваў парашут не раскрываецца. З’яўляецца Смерць і пытаецца асуджанага Эдварда пра апошняе жаданне. «Запасны парашут...» – са страхам шэпча майстар спорту. Смерць нечакана для сябе дорыць парашутысту жыццё, якое цяпер ён не згодны так проста адпускаць. Але і Смерць не можа адмовіцца ад свайго прызначэння і прымае розныя абліччы, каб нарэшце забраць героя ў іншы свет... Паступова яна пачынае адчуваць усё большае прыцягненне да сваёй ахвяры... А Эдвард разумее, што жыццё не вечнае і таму трэба напоўніцу карыстацца кожным імгненнем. Чым жа скончыцца гэтае змаганне, барацьба паміж рэальным чалавекам і містычным персанажам – глядзіце на вялікай сцэне тэатра імя Якуба Коласа.

У тэатральнай гісторыі спалучаюцца трагічнасць і камічнасць, гумар і драматызм, гарэзлівасць і прытча. Героі зазіраюць унутр сябе, каб паспрабаваць адказаць вечныя пытанні: што такое жыццё? Што такое смерць? Хто такі чалавек паміж жыццём і смерцю?
 

Працягласць спектакля 2 гадзіны 15 хвілін з антрактам.
Март 2025
ПнВтСрЧтПтСбВс
242526272812
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31123456

События

Мероприятия не были найдены
Купить Прэм'ера ''Парашутыст'' Прэм'ера ''Парашутыст'' Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск
Купить Прэм'ера ''Парашутыст'' Прэм'ера ''Парашутыст'' Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск
Загрузка...
Перезагрузить
Скрыть фильтры
Результаты поиска
Категории событий
По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить