0+
Аляксей Якімовіч.
Музычная казка.
Камерная сцэна.
Прэм’ера - май 2009 года.
Галоўны герой гэтай дзіцячай казкі ў нечым нагадвае Маленькага прынца. Як і ў славутым творы Экзюперы, Дыназаўрык з іншай планеты вельмі пакутуе ад адзіноты і ў пошуках сяброў блукае па бязмежным Сусвеце. З караблём здараецца катастрофа, і наш герой прызямляецца ў халодным зімовым лесе, дзе яго чакаюць злосныя і жорсткія чараўнікі – вядзьмарка Барабуля і Зюзя-Зімавіца. Праўда, загубіць Дыназаўрыка ў іх не атрымаецца, яго ўратуюць дзеці – Піліпка і Сняжана.
Музычная казка «Вядзьмарка і Дыназаўрык» пра тое, што мы жывем на халоднай планеце, і каб выжыць, трэба сагрэць адно аднаго душэўным цяплом. На жаль, мы сёння сталі асабліва хітрымі, ашчаднымі, глядзім толькі ў сваю кішэню, носім, змяняем маскі, і таму да нас не прыляцяць добрыя іншапланецяне, пакуль мы самі не станем дабрэйшымі, не навучымся сябраваць.
Пастаноўка Юрыя ІВАНОЎСКАГА.
Кіраўнік пастаноўкі Рыд ТАЛІПАЎ.
Сцэнаграфія Юліі КАРЫМАВАЙ.
Касцюмы Наталлі МАКАРАНКА.
Музыка Аляксандра КРЫШТАФОВІЧА.
Харэаграфія Дзіяны Юрчанка.
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ
ДЫНАЗАЎРЫК - Уладзіслаў ЖУРАЎЛЁЎ / Цімур ЖУСУПАЎ
ВЯДЗЬМАРКА БАРАБУЛЯ - Раіса ГРЫБОВІЧ / Зінаіда ГУРБО
ЗЮЗЯ-ЗІМАВІЦА - Міхаіл АСАНАЎ / Генадзь ГАЙДУК
ВОЎК - Вадзім АСВЯЦІНСКІ
ПІЛІПКА - Яўген БЕРАСНЕЎ / Дзмітрый ФІЛІМОНЕНКАЎ
СНЯЖАНА - Ніна ОБУХАВА / Алёна ЧЫСТАБАЕВА
Працягласць спектакля - 1 гадзіна без антракту.