logo
Выбрать период
Поиск на карте
Меню

Прэм'ера ''Удовін параход''

Ср 07.05.2025 19:00 - Вс 11.05.2025 23:59
Описание событияСкрыть описание
УДОВІН ПАРАХОД
Ірына Грэкава, Павел Лунгін

Драма-пераасэнсаванне

Прэм’ера – 8 мая 2025 года

Пастаноўка Канстанціна Ганчарова
Сцэнаграфія і касцюмы Святланы Макаранка
Музычнае афармленне Міхаіла Рудака
Пераклад п’есы, тэкстаў вершаў і песень на беларускую мову
Алеся Замкоўскага

Пяць пакояў у маскоўскай камунальнай кватэры. Пяць абсалютна розных жанчын. Анфіса, Вольга, Ада, Панька, Капа. Розныя прафесіі, беды, лёсы, праз якія прайшла навала Вялікай Айчыннай вайны, забрала блізкіх людзей... «Удовін параход» – так называюць суседкі сваё агульнае жытло.

Анфіса Громава прысвяціла, ахвяравала сваё жыццё сыну Вадзіму, які нарадзіўся і выхоўваўся ў страшныя гады вайны. Але хлопчыку, а потым і падлетку не падабалася гэтая любоў, ён клікаў маці «яна», ставіўся да яе нібыта да трэцяй асобы. «Яна душыць мяне сваёй любоўю» – яго самае частае выказванне. Калі Анфіса памірае, Вадзім вяртаецца ў камуналку, у халодны пакой, дзе адчувае невыносную адзіноту... І ўсё роўна працягвае вінаваціць маці ў сваіх няшчасцях. Лагодныя суседкі накрываюць стол і на памінках стараюцца расказаць Вадзіму тое, чаго ён не ведаў раней. У юнака з’явіўся шанц паглядзець фільм свайго жыцця, убачыць яго быццам збоку, пераасэнсаваць кожны дзень, кожны свой учынак. Галоўнае пытанне ў тым, ці скарыстаецца ён гэтым шанцам...

События

Мероприятия не были найдены
Купить Прэм'ера ''Удовін параход'' Прэм'ера ''Удовін параход'' НАДТ им. Якуба Коласа, Камерная сцена, Витебск
Купить Прэм'ера ''Удовін параход'' Прэм'ера ''Удовін параход'' НАДТ им. Якуба Коласа, Камерная сцена, Витебск
Загрузка...
Перезагрузить
По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить