12 сентября (четверг) 12.00
ДК профсоюзов (ул.Московская, 275)
Национальный академический театр имени Янки Купалы
(Минск –Беларусь)
А. С. Пушкін
«Казка аб мертвай царэўне»
казка
Рэжысёр-пастаноўшчык – Павел Марыніч
Мастак-пастаноўшчык – Ілья Падкапаеў
«Казка лжэ, ды ў ёй намёк! Шмат каму яна урок», – пісаў аднойчы Аляксандр Сяргеевіч Пушкін. Гэта сапраўды так, таму што казкі вучаць нас быць добрымі, смелымі, кемлівымі, працалюбівымі, дапамагаць адно аднаму ў цяжкую хвіліну.
Артысты Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы гатовы паказаць сваім маленькім гледачам новы спектакль: «Казка аб мёртвай царэўне...» па матывах любімай гісторыі з-пад пяра Пушкіна.
Яркія дэкарацыі і з любоўю падабранае музычнае суправаджэнне перанясуць вас, нашы шаноўныя сябры, у цудоўны свет фантазій і подзвігаў, дзе можна пазнаёміцца з прыгожай і добрай царэўнай, паразмаўляць з магічным люстэркам, нават сустрэцца з Сонцам, Месяцам і Ветрам! Наперадзе героя чакае небяспечнае падарожжа, поўнае незвычайных прыгод, а ў канцы гісторыі дабро абавязкова пераможа зло, бо гэта спрадвечны закон усіх казак.