logo
Select period
Search from map
Menu

''Пахавайце мяне за плінтусам''

Sa 18/01/2025 18:00
Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск
20.00 - 22.00
 16+
Павел Санаеў.
Трагікамедыя на 2-е дзеі паводле аднайменнай аповесці.
Прэм’ера - 22 і 23 лістапада 2013 года.
Абнаўленне - ліпень 2022 года.

Аповесць Паўла Санаева «Пахавайце мяне за плінтусам» ад самага першага яе выдання ўвайшла ў спіс найвыбітнейшых расійскіх бестселераў. У сваёй кнізе аўтар стварыў неверагодна жывыя, шчымлівыя вобразы, якія нікога не пакідаюць абыякавымі.

Гэта аповесць, у якой неверагодна смешна і вытанчана злосна ўзнікае пародыя на саму ідэю шчаслівага маленства, тэма сталення нібыта пераварочваецца з ног на галаву і набывае абрысы сюррэалістычнага гумару. Кніга ўзарвала расійскі кніжны рынак і набыла не проста культавы, а легендарны статус. Яе тыраж склаў больш за паўмільёна экземпляраў, і сёння Павел Санаеў уваходзіць у першую дзясятку самых папулярных сучасных пісьменнікаў Расіі. У 2005 годзе Павел Санаеў атрымаў прэмію «Тэфі». У 2009-м - на экраны выйшаў мастацкі фільм «Пахавайце мяне за плінтусам» (рэжысёр Сяргей Снежкін), дзе ролю жорсткай бабулі сыграла Святлана Кручкова.

Усё прыходзіць у свой час, тады, калі ў гэтым наспявае патрэба. Час нараджае твор, час яго інтэрпрэтуе пад сябе. Наш час – гэта тое, што хвалюе нас тут і цяпер, тое, сярод чаго мы жывем зараз. «Калі ты не можаш нечага змяніць, ператвары гэта ў мастацтва». Каб яно прагучала, каб пачулася, каб настроіла нас на адну хвалю – як мінімум, на хвалю імкнення да светлага ды шчаслівага, да па-людску годнага ў штодзённым, да адчування каштоўнасцяў у «тут і цяпер».
 
Сцэна для спектакля паводле сучаснага матэрыялу – гэта люстра ці павелічальнае шкло нашай паўсядзённасці, што дапамагае паставіцца да, здаецца, звычайных праяваў жыцця, больш уважліва і аналітычна.
Аповесць Паўла Санаева – аўтабіяграфічная. Аднак у ёй пазнаюцца агульныя праблемы, пытанні, цяжкасці і радасці. Дзяцінства мусіць быць самай светлай часінай. Мусіць, ды толькі ці заўжды яно так? Яшчэ адкрыты свету, ты ўсмоктваеш усё, што прапануе асяроддзе, блізкія. Але пад добразычлівасцю дарослых так часта хаваюцца іншыя матывы. Збольшага, мы самі нават не ўсведамляем, не спрабуем аналізаваць, што кіруе намі ў тым ці іншым дзеянні.
 
«Пахавайце мяне за плінтусам» апавядае пра васьмігадовага хлопчыка Сашу Савельева, які жыве разам з дэспатычнай бабуляй і слабахарактарным дзядулем. Дзіця, якога ў бесперапынным рэжыме вучаць безумоўна падпарадкоўвацца, ненавідзець уласную маці, якога вінавацяць ва ўсіх няўдачах, усё ж такі дрэнна паддаецца гэтай правакацыйнай апрацоўцы свядомасці і спрабуе вырвацца з-пад прэса хатняй тыраніі ў свой уласны свет…
 
Інсцэніроўка і пастаноўка заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Валерыя АНІСЕНКІ.
Пераклад Пятра ЛАМАНА.
Сцэнаграфія, відэарад і падбор касцюмаў Андрэя ЖЫГУРА.
Мультымедыйная партытура спектакля Міхаіла ЛАВІЦКАГА.
Музычнае афармленне Аляксандра КРЫШТАФОВІЧА.
Мастак па святле Яўген КУЛЯШОЎ.
 
Працягласць спектакля - 2 гадзіны 20 хвілін з антрактам.
Show moreShow less
Event Date / Time Venue Price  
''Пахавайце мяне за плінтусам'' Sa 18/01/2025 18:00 Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск 20.00 - 22.00
Event ''Пахавайце мяне за плінтусам''
Date / Time Sa 18/01/2025 18:00
Venue Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск
Price 20.00 - 22.00
Price information
  
Venue
Национальный театр имени Якуба Коласа
г.Витебск, ул.Замковая, 2. Витебск Belarus
Promoter
Национальный академический драматический театр имени Якуба Коласа ГУ
Национальный академический драматический театр имени Якуба Коласа ГУ
ул. Замковая, 2 г. Витебск 210026 Витебская область
Reg. no: 300203648
Event ''Пахавайце мяне за плінтусам''
Date / Time Sa 18/01/2025 18:00
Venue Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск
Price 20.00 - 22.00
Same promoter Same venue
Buy ticket ''Пазычанае шчасце'' ''Пазычанае шчасце'' Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск
Buy ticket Премьера ''Музыкальный вернисаж'' Премьера ''Музыкальный вернисаж'' НАДТ имени Якуба Коласа, Камерная сцена, Витебск
Buy ticket ''Усе мышы любяць сыр'' ''Усе мышы любяць сыр'' НАДТ им. Якуба Коласа, Камерная сцена, Витебск
Buy ticket ''Я вольны!'' ''Я вольны!'' НАДТ имени Якуба Коласа, Камерная сцена, Витебск
No results have been found for your request.
Loading...
Reload