logo
Select period
Search from map
Menu

Прэм'ера ''Дамы і гусары''

Th 24/04/2025 19:00 - Tu 13/05/2025 23:59
22.00 - 24.00
Show descriptionHide description
Аляксандр Фрэдра 
Камедыя

Прэм'ера – 27 сакавіка 2025 года
 
Пастаноўка, сцэнаграфія і музычнае афармленне Аляксандра Бармака, заслужанага дзеяча мастацтваў Расійскай Федэрацыі
Касцюмы Святланы Макаранка
Пластыка і харэаграфія Ульяны Ацясавай
Пераклад на беларускую мову п’есы, вершаў і тэкстаў песень – Пятро Ламан, уладальнік медаля Францыска Скарыны
 
У ціхім маёнтку, удалечыні ад высокага свету і шыкоўных дам, адпачываюць закаранелыя бабылі-гусары – маёр, ротмістр, паручнік Эдмунд і капелан. Але спакой будзе для іх нядоўгім, бо ў госці прыязджаюць тры сястры маёра з вельмі інтрыгоўнымі намерамі. Адна з іх хоча выдаць сваю дачку Зосю замуж за брата-маёра, які амаль на сарок гадоў старэйшы за юную красуню. Зося, у сваю чаргу, закаханая ў Эдмунда. У іх спее план угаварыць маёра пагадзіцца на вяселле, а ў апошні момант падмяніць яго на паручніка.

Лёгкая, вытанчаная, лірычная камедыя напоўнена тонкім гумарам, смешнымі сітуацыямі, бяскрыўднымі інтрыгамі. Артысты-коласаўцы пакажуць гледачам, што такое шляхетнасць і мужнасць, сяброўства і самаахвяраванне, забыты дух рыцарства і гусарства, уменне кахаць і захапляцца жанчынай, а калі трэба – бараніць яе гонар.

У 2025 годзе камедыі знакамітага польскага драматурга Аляксандра Фрэдра спаўняецца 200 гадоў.
 
 
Узроставае абмежаванне – 16+.
 

Events

No events were found
Buy ticket Прэм'ера ''Дамы і гусары'' Прэм'ера ''Дамы і гусары'' Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск
Buy ticket Прэм'ера ''Дамы і гусары'' Прэм'ера ''Дамы і гусары'' Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск
Loading...
Reload
No results have been found for your request.
Loading...
Reload