logo
Select period
Search from map
Menu

Спектакль ''Дамы и гусары'' 16+

Tu 08/07/2025 19:00
18.00 - 28.00
Show descriptionHide description

Спектакль “ДАМЫ І ГУСАРЫ” 16+

НАЦЫЯНАЛЬНЫ АКАДЭМІЧНЫ ДРАМАТЫЧНЫ ТЭАТР
ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
 
8 ліпеня 2025 года, 19:00
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба КОЛАСА

 

Пастаноўка, сцэнаграфія, музычнае афармленне – заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі Аляксандр БАРМАК
Пераклад на беларускую мову – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Пятро ЛАМАН
Касцюмы – Святлана МАКАРАНКА
Пластыка і харэаграфія – Ульяна АЦЯСАВА
Памочнік рэжысёра – Кацярына МУРАЎЁВА

Працягласць спектакля: 2 гадзіны 30 хвілін з антрактам

У ціхім маёнтку, удалечыні ад высокага свету і шыкоўных дам, адпачываюць закаранелыя бабылі-гусары – маёр, ротмістр, паручнік ЭДМУНД і капелан. Але спакой будзе для іх нядоўгім, бо ў госці прыязджаюць тры сястры маёра з вельмі інтрыгоўнымі намерамі. Адна з іх хоча выдаць сваю дачку САФІЮ замуж за брата-маёра, які амаль на сорак гадоў старэйшы за юную красуню. САФІЯ, у сваю чаргу, закаханая ў ЭДМУНДА. У іх спее план угаварыць маёра пагадзіцца на вяселле, а ў апошні момант падмяніць яго на паручніка.

Лёгкая, вытанчаная, лірычная камедыя напоўнена тонкім гумарам, смешнымі сітуацыямі, бяскрыўднымі інтрыгамі. Артысты-коласаўцы пакажуць гледачам, што такое шляхетнасць і мужнасць, сяброўства і самаахвяраванне, забыты дух рыцарства і гусарства, уменне кахаць і захапляцца жанчынай, а калі трэба – бараніць яе гонар.

У 2025 годзе камедыі знакамітага польскага драматурга Аляксандра ФРЭДРЫ споўнілася 200 гадоў.

Festival events

No events were found
Buy ticket Спектакль ''Дамы и гусары'' 16+ Спектакль ''Дамы и гусары'' 16+ Национальный театр имени Якуба Коласа, Витебск
Loading...
Reload
No results have been found for your request.
Loading...
Reload