ХТО СМЯЕЦЦА АПОШНіМ
Камедыя ў 2-х дзеях па п'есе Кандрата Крапівы
Кандрат Кандратавіч Крапіва вядомы беларускі паэт, празаік, драматург, вучоны. Яго творчасць – цэлая эпоха ў гісторыі беларускай літаратуры і перш за ўсё ў нацыянальнай драматургіі. Яго камедыі – выдатнае дасягненне беларускай сатырычнай літаратуры.
Камедыя “Хто смяецца апошнім” з’яўляецца адной з лепшых сатырычных п’ес Кандрата Крапівы. Паставіць чалавека на месца, сарваць маску з невуча і пляткара, высмеяць падхалімства, баязлівасць, прыстасаўленства, паказаць якую шкоду грамадству і навуцы прыносяць кар’ерызм і дэмагогія – гэтаму прысвечана камедыя “Хто смяецца апошнім”. Не гледзячы на тое, што п’еса Крапівы напісана ў 1939 годзе, у ёй ілжэвучоныя Гарлахвацкія, іх памагатыя Тулягі і Зёлкіны існуюць да гэтага часу, а сюжэт застаецца актуальным і ў нашыя дні.
Пастаноўка - Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Алег Кірэеў
Дэкарацыі і касцюмы – Дзмітрый Мохаў
Кампазітар – Валерый Воранаў
Харэаграфія - Наталля Фурман
Ролі выконваюць:
заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр КАШПЕРАЎ;
заслужаны артыст БССР, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзімір МІШЧАНЧУК;
заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Анатоль ЦЯРПІЦКІ;
заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ірына НАРБЕКАВА;
заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ала ПРОЛІЧ
Артысты тэатра і кіно: Анатоль ГУР’ЕЎ, Вольга ДАРОНІНА, Уладзімір ІВАНОЎ, Дыяна КАРЖАНЕЦ, Анжэла КАРАБЛЁВА, Віялета КРЫВАНОС, Сяргей ЛАПАНІЦЫН, Ягор ЛЁГКІН, Лідзія МАРДАЧОВА, Дзмітрый ПУСЦІЛЬНІК, Глеб РАМАНОЎСКІ, Аляксей СОРАЎ, Таццяна ФЁДАРАВА, Яна ХАДАНОВІЧ-ЛАПАНІЦЫНА
Працяг спектакля 2 гадзіны 20 хвілін
Прэм'ера спектакля адбылася 28 ліпеня 2012 года