“ЛЯЛЕЧНЫ КВАРТАЛ”
Беларускі тэатр “ЛЯЛЬКА” (Віцебск, Беларусь)
Уладзімір КАРАТКЕВІЧ
Спектакль “КАЦЁЛ З КАМЕНЬЧЫКАМІ” 7+
Інсцэніроўка – Вольга ПРУСАК
Рэжысёр-пастаноўшчык – Марыя КАВАЛЁВА
Мастак-пастаноўшчык – Дар’я ДУБОВІК
Музыка – Мікіта ГУШЧАНКА
Харэаграфія – Дзіяна ЮРЧАНКА
Мастак па святлу – Аляксандр ВОРАНАЎ
Артысты: Валерый ЗІМНІЦКІ, Вольга ЛАЗЕБНАЯ, Алег РЫХТАР, Ганна СЦЕПАНЕЦ, Даніла КАТОВІЧ
…Каменнае сэрца не можа спачуваць. У каменным сэрцы няма любові. Прыслухайся да свайго сэрца. Якая “музыка” ў ім гучыць? Што скажа яно, калі ў цябе папросяць сапраўднай дапамогі? Што такое звычайны цуд і як навучыцца быць чараўніком?
Зазірні ў вясёлкавы наш з табою край, у сівую нашу даўніну, каб пашукаць адказы на няпростыя пытанні...
Працягласць: 45 хвілін